Навiна

01.06.2007 Карта зьніжак EURO<26. Акіян зьніжак у Эўропе!

Euro 26 cardЕдзеш у Эўропу? Хочаш зьніжак? – картка EURO<26 гэта тое, што табе трэба! Зь ёй ты атрымаеш звыш за 70000 зьніжак у 36 краінах Эўропы, у тым ліку і ў Беларусі! Зацям! Аформіць картку EURO<26 у Беларусі – найтаньней ва ўсёй Эўропе!!! Як зрабіць картку Euro<26? Адказ знойдзеш у нашым артыкуле... >>

Спасылкі
http://www.batory.org.pl/
Пошук па сайце

RATING ALL.BY

Навiны

16.08.2008 Міжнародны фэстываль «Тэатральныя мэтодыкі 2009. Паміж традыцыяй і сучаснасьцю»

6-12 ліпеня 2009 года ў г. Бовэц у Славеніі адбудзецца прафэсыйны фэстываль, прысьвечаны традыцыям і сучаснасьці у пэрфарматыўным мачтацтве. Гэта выдатная магчымасьць прадэманстраваць мэтады ў традыцыйным тэатры і ппрадэманстраваць працы як вынік традыцыйных тэхнік тэатру. Апошні тэрмін - 1 кастрычніка 2008 г. >>

16.08.2008 Праца для праэкт-мэнэджара ў Бэрліне

Аб'яўлены конкурс на пасаду мэнэджара праэктаў у Бэрліне для Ініцыятывы Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы (IMOE) на пэрыяд з 15 верасьня да 31 сьнежня. Праца складае 36 гадзін на месяц, заробак – 11 эўра за гадзіну. Апошні тэрмін падачы заявак - 24 жніўня 2008 г. >>

12.08.2008 Конкурс «Пласты памяці»

Праграма Geschichtswerkstatt Europa запрашае студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў, а таксама аматараў гістарычнай навукі грамадзкай супольнасьці прыняць удзел у праэкце «Пласты памяці». Кандыдаты мусяць быць ва ўзросьце ад 18 да 35 год. Вынікам працы мусіць быць стварэньне тэксту, фотарэпартажу ці фільму. Апошні тэрмін падачы аплікацый - 27 кастрычніка 2008 г. >>

06.08.2008 Студэнцкі летнік пад Глыбокім

11-15 жніўня каля мястэчка Глыбокае пройдзе трэнінг на тэму "Крэатыўнасьць і журналістыка". Акрамя карысных ведаў, уменьняў і навыкаў удзельнікаў чакае рамантыка пражываньня ў сапраўднай вясковай хатцы каля возера ды начныя пасядзелкі ля вогнішча. >>

04.08.2008 Конкурс эсэяў эўрапэйскага форуму Alpbach 2008

На эўрапэйскі форум запрашаюцца студэнты і маладыя спэцыялісты, якія жадаюць выказаць свае ідэі на тэму «Карпарацыя сустракае культуру – па-за межамі брэндаў», а таксама падзяліцца досьведам пра падзеі, каштоўнасьці і стасункі працаўнікоў кампаніі, параўнаць шляхі выбару прадпрыймальнікаў. Апошні тэрмін падачы аплікацый - 12.00 6 жніўня 2008 г. >>

29.07.2008 Навучаньнне ў Польшчы

Вышэйшая школа адміністрацыі публічнай у Беластоку запрашае на вучобу па спэцыяльнасьцях: адміністрацыя, філязофія, культуралёгія, тэлевізыйная журналістыка, міжнародныя стасункі, міжнародны гандаль, грамадзкае здароўе, ангельская філялёгія, пэдагогіка, гаспадарка, дзяржаўная бясьпека і іньш. Апошні тэрмін падачы аплікацый - 14 верасня 2008 г. >>

29.07.2008 Валянтарыят у Польшчы

Дом самадапамогі для дарослых ў Змігардзе (50 км ад Вроцлава) запрашае двух маладых і матываваных да працы валянтэра асоб, якія хацелі б прыняць удзел у праэкце ад 1 верасьня 2008г. да канца чэрвеня 2009г. >>

28.07.2008 Летняя школа па міжнародным арбітражы ў Турцыі

1-8 верасьня ў Анкары пройдзе летняя школа, на якой удзельнікі могуць атрымаць веды па праву і закону, міжнародных працэсуальных аспэктах. Апроч інтэнсыўных трэнінгаў удзельнікі будуць мець магчымасць наведваць імпрэзы, экскурсыіі і многае іньшае. Апошні тэрмін падачы заявак - 3 жніўня 2008 г. >>

23.07.2008 Валянтарыят у Партугаліі

На вакансыю валянтэра ў арганізацыю ProAtlântico запрашаюцца ініцыятыўныя, крэатыўныя, камунікатыўныя і матываваныя да разьвіцьця маладыя людзі, якія валодаюць кампутаровымі навыкамі. >>

23.07.2008 «Пэрфарматыўны трэнінг сёньня»

24-27 кастрычніка ў славенскіх Альпах (г. Бавец) адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя, у праграму якой увойдуць майстар-клясы, лекцыі, працоўныя дэманстрацыі, дыскусыі. >>

Усе навіны

Конкурсы

 
Хутка deadline
 
 
З форумаў
 
 
Апытаньне
Калі б ты хацеў паехаць за мяжу вучыцца? - усяго прагаласавала - 562 чалавек(і)







 
Нашыя рэсурсы